Уладзімір Зяленскі наведаў горад, на які пастаянна падаюць расійскія бомбы, ракеты і беспілотнікі.
Аб'ектамі расійскіх удараў па Харкаву з'яўляюцца жылыя дамы і аб'екты інфраструктуры, у тым ліку энергетычнай. У выніку амаль кожны дзень з Харкава прыходзяць паведамленні аб параненых і забітых мірных жыхарах, у горадзе пастаянна адключаецца электрычнасць.
Прэзідэнт Зяленскі падкрэсліў, што для эфектыўнага супрацьстаяння гэтаму патрэбныя толькі некалькі палітычных рашэнняў і некалькі сістэм супрацьпаветранай абароны, якія кардынальна змянілі б сітуацыю.
Сёння расіяне атакавалі Харкаў кіраванымі авіябомбамі. Прынамсі двое мірных жыхароў атрымалі раненні.
Падчас візіту ў Харкаўскую вобласць прэзідэнт Зяленскі наведаў умацаванні і траншэі, якія там будуюцца. Паводле некаторых прагнозаў, расіяне могуць неўзабаве пачаць наступ на Харкаў, другі па велічыні ўкраінскі горад.
ПР/юл